Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ранішняя “ўмывайка”

Вада-вадзіца,
памажы памыцца!
Памыем тварык,
каб ззяў, як ліхтарык.
І ясныя вочкі,
каб усё было бачна.
І салодкія вусны,
каб елася смачна.
І носік,
каб кветачкі водар давалі.
І вушкі,
каб голас матулі пазналі.
І шчочкі,
каб ірдзелі світаннем.
Дзякуй, вадзіца-вада! Да спаткання!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ранішняя “ўмывайка” - Алег Нагорны