Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прошча

(кастрычнік 1917 – 1937 – снежань 2010-га)

У сэрцах Царства Божае жыве…
Гасподзь гукае ў храм, а не на плошчы!

Інак Мікалай (Зьніч)

Бязбожных, ці святых бунтаўшчыкоў?..
Харугвы ці сцягі?.. Алтар ці крама?..
…святых яднае кроў – Хрыстова Кроў,
Якая насычае іх у храмах…

…свет Божы ззяе ў прыцемках турмы
святым – не плаха крыж, а прошча…
Царква Гасподня – гэта не дамы,
А людзі: і ў пустынях, і на плошчах!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прошча - Алег Нагорны