Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Апошняй кропкай

“…і не дам Табе пацалунка,
як Іуда, але, як разбойнік, вызнаю Цябе:
памяні мяне, Госпадзі, у Царстве Тваім”

Бажэственная Літургія
свяціцеля Іаана Златавустага

На скуры вечнасці і лёсаў татуаж,
і пірсінг – зоры.
Дух правісае ў сцягнуты бандаж.
часу-прасторы.
Вывожу біяграфіі радок
на тым, што тленна…
А недзе абрываецца лісток
імгненна…
__

У сэрцы толькі тлумны муленруж…
не выкінуць як чарнавік жыцця паперу…
Чым апраўдаць сапсуты дыяруш?
…не “да апошняй”, а апошняй кропкай – веру!

Верш Апошняй кропкай