Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хуткая плынь



Не трэба, каханая, слоў. Памаўчым.
Ніхто не валодае мовай, якою
Два сэрцы, спавітыя пешчаў ракою,
Размову вядуць, у нябыт плывучы.

Глядзі, які морак, і шэрань, і стынь
Залеглі наўкола страшлівай аблогай…
Дык будзем жа моўчкі адно да аднога
Туліцца.
Хай зносіць нас хуткая плынь.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хуткая плынь - Алег Мінкін