Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Расколіна

У багне, разбэшчанай багне,
Што мглой забівала раты,
Скажыце, ну хто з нас не прагнуў
Разжыцца драбком яснаты?

Скажыце, ну хто з нас не марыў
Хоць вокам адным зазірнуць
Туды, дзе ўжо не валадарыць
Зрудзелай дрыгвы каламуць?

I вось жа настала хвіліна,
Што гэтулькі снілася нам,
I свет раскалоўся, як шкліна,
He змогшы брыды, напалам:

Направа – сябры-аднадумцы
Да зор неспазнаных ляцяць,
Налева – паскудныя людцы
Ў курчы смяротным хрыпяць.

Ды вось жа якая прыгода –
Так глыбока ўелася мгла…
Расколіна тая не воддаль,
А ў сэрцы маім пралягла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Расколіна - Алег Мінкін