Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Над цёмным карэннем, высока ў сінечы

Над цёмным карэннем, высока ў сінечы,
У шатах шумлівых, куды ні зірні,
Лісты бестурботна трымцяць і трапечуць,
Забыўшы заўчасна свае карані.
Шапочуць: мы ў іншым жывем вымярэнні,
I голас у кожнага свой, і жыццё…
Ды станецца восень лістам адкрыццём,
Пранізлівы вецер дыхне азарэннем –
I зноў, як калісці, да цёмных карэнняў
Пачне, адпалаўшы, вяртацца лісцё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Над цёмным карэннем, высока ў сінечы - Алег Мінкін