Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гравюра

У гарлачы на стале хрызантэмы…
Гэта не прыклад няўдалай квантэмы –
Гэта пачатак мілоснае тэмы.

Нашы альтанкі, прысады і паркі,
Свет на дваіх, незваротны і яркі,
Жалем запралі няўмольныя Паркі.

Што засталося? Світанак пахмуры.
Надпіс “кахаю” на зжоўклай гравюры.
Томік журботных лістоў Сенанкура.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гравюра - Алег Мінкін