Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Агнявік

У полымі вясёлым печы
Рухавы скача чалавечак
Пад булькаценне чыгуноў,
Пад гучны трэск смалістых дроў.

У чыгуны, як у мішэні,
Ён вугалькоў шпурляе жмені
I не спыняе ні на міг
Кружэння ў стужках агнявых…

Калі ж агонь згасае ў печы –
У прысак лезе чалавечак
I спіць, згарнуўшыся клубком,
Чырвоным стаўшы вугальком.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Агнявік - Алег Мінкін