Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ведзьма

Ведзьма

Я не чарауніца – ведзьма маладая
Добрым людзям побач гора не жадаю.
Разумею птушак і звяроу размовы,
І на гэтым свеце мне нішто не нова.
Погледам адзіным запаляю душы,
А маё жа сэрца – куляй не ўзрушыш.
Мне наканавана бязлітасным лёсам
Захаванне ведаў тайных і дзівосных.
Нельга тыя веды мне выкарыстаці,
Толькі захаваць іх, толькі перадаці.
Не пытайце людзі нашто тыя веды,
Што передаюцца ўнучцы ды ад дзеда,
Ад бабулі – ўнуку па крвыі адзінай –
Мы гартуем сілы бараніць Радзіму.
Як надыдзе вораг, ці настане здрада,
На зямлі азернай будуць ім не рады –
І мароз, і сонца, і маланка злая,
І лясы, і рэкі, і дрыгва жывая.
Хто ў чорным сэрцы сябе лічыць панам –
Без труны ў зямельцы будзе пахаваны…
Я не чарауніца – ведзьма маладая
Добрым людзям побач гора не жадаю

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ведзьма - Алег Мантур