Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi



Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi
Якiя не так шмат людзей ужываюць на зямлi
На блiжнiм усходзе зранку
Амаль пасля свiтанку
Я бачыў як хлапец вiтаў бабулю у двары

Пацалаваў далонь, паклон зрабiўшы нiзкi
Яна рукой кранулася хлапцовай галавы
Яны хутчэй за ўсё былi не у сваяцтве блiзкiм
Але жанчыны блаславення да яго дайшлi

Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi
Павага да старэйшых здаўна ёсць на зямлi
Iх бласлаўленне iсцiны дастатак
Якi ўратуе ад напасцяў i вайны



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi - Алег Лялік