Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ёсць толькі новы час

Ёсць толькі новы час
З кожнай першай пралескай,
З першым промнем над
Росным пералескам.

Ёсць толькі новы час
З кожным першым каханнем,
З першаю зоркай над
Першым горкім расстаннем.

Ёсць толькі новы час
З кожным коласам першым,
Як і з вянком славы над
Кожным жывым і памершым.

Ёсць толькі новы час:
Былы – яго аснова, –
Часу старога няма,
Спрадвеку ён – толькі новы,
Як згодзен таксама я з тым,
З чым кожны, напэўна, згодны:
Ёсць толькі новы час,
Які заўжды пераходны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ёсць толькі новы час - Алег Лойка