Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Воблачка

Толькі і было таго,
Што са мной прайшла,
Галава, як воблачка,
На плячо лягла, –

Воблачка бялявае,
Летуценнае,
Мілае, ласкавае,
Мяккапеннае…

He стрымаў я воблачка,
Ўдалеч паплыло.
Мо было ты, воблачка,
Можа – не было?..

На душы нялёгка мне –
Скразнякі, зіма:
Як жа гэта воблачка
Я не затрымаў?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Воблачка - Алег Лойка