Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ружа вятроў

Ружа вятроў –
Некалючая ружа
Кружыць з вятрамі,
Пагрозліва кружыць,

Кружыць, як помста…
За што, за якое
Белую Русь ты,
He колючы, колеш?!

Як цябе вырваць,
Здрадлівы квеце,
Каб гэткіх руж
He было больш на свеце?!

Ружа вятроў!..
Сонца ў воблаках тужыць:
Горам чарнеюць
Сапраўдныя ружы!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ружа вятроў - Алег Лойка