Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пальмы



Разложысты атлас
Лістоў-далоняў вострых…
Яны віталі нас,
Як папараці сёстры.

Уражвалі ўсе дні
Красой недатыкальнай,
Сяброўкі цішыні –
Задумлівыя пальмы.

I везлі ў далячынь
Іх летуценны жаль мы…
Святлее на плячы
Узорысты цень пальмы.

Які здару я скарб
Сасне і квету мальвы?..
Згадалі ўжо амаль вы, –
Цень неўміручы пальмы!..



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пальмы - Алег Лойка