Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне спакою не ведаць

Мне заўсёды чагось не стае,
Штосьці вабіць, кудысьці цягне –
Знаць, як кожная птушка пяе,
Знаць, як кожная кветка пахне;

Знаць, аб чым стане бор шумець,
Што зашэпча ветразь крылаты,
Сэрца кожнае разумець,
Кожны клопат кожнае хаты;

Знаць, якім будзе заўтра дзень,
I якой за сталом бяседа,
I якім будзе лёс людзей
Год праз трыста, мне рупіць ведаць!..

А пакуль мне чагось не стае,
Штосьці вабіць, кудысьці цягне –
Небасхіл жаўрукамі пяе,
Падарожным дымам пахне.

Сэрцы б’юцца ў грудзях людзей,
За сталамі цякуць бяседы,
I зямля пад намі гудзе, –
Мне спакою на свеце не ведаць!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне спакою не ведаць - Алег Лойка