Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Балада снегу

Падае снег на сэрца,
He баючыся растаць,
Бо сэрца на песню бярэцца –
На цэлы свет спяваць.

Куды ж ты, дрыготкая ланя,
Збіўшы сняжынкі, ляціш?..
Снег – цішыні пасланнік,
Снег бласлаўляе ціш.

Высокі, як белае неба,
Нізкі, як белы дол…
Снегам апасці б нема,
Свет блаславіўшы наўкол!..

Мяккі, спакойны, любімы,
Радасць, уцеха з уцех!..
Быццам дзяўчынкі імя,
Лані шапчу я – “Снег…”.

Полю шапчу і завеі,
Вёсцы, дзе жджэ начлег.
Той мяне зразумее,
Хто любіць гэты снег.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Балада снегу - Алег Лойка