Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ачышчаюць агонь і вада

Ачышчаюць агонь і вада…
Мо таму напрадвесні спрадвеку
Ручаёў гаманкіх чарада
Разлівае блакітныя рэкі?..

А згудзе ў векавечнай красе,
Адсвяткуе паводка весне,
Сіні дым, як туман, паўзе
З агародаў, садоў, узлессяў?..

А пасля – гаспадараць гракі,
Грунт рыдлёўка руплівая верне,
I злятае з цёплай рукі
Найчысцейшым сумленнем зерне?..

Сню я Шчары завабную даль,
У купальскіх кастрах азерцы, –
Нат прыснёныя, мые здаецца,
Ачышчаюць агонь і вада!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ачышчаюць агонь і вада - Алег Лойка