Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзень незалежнасці

Родны край мой прыгожы, багаты!
Бацькаўшчына мая золата!
Ёсць сягоння ў цябе гэта свята –
Незалежнасць – яшчэ малада.

Падару ў гэты дзень я вітанне;
Хай заўсёды пануэ цёпла?.
І ціхонька маё віншаванне
Уваскрэсіць пабольш нам дабра.

Хай усюды – і горад, і вёска,
Узгадаюць – а колькі ж гадоў
Мы чакалі на жаданы росквіт?
Больш чакаць няма сілы нам зноў.

Развівайце культуру гісторый,
Хай свядомасць абудзіцца ў нас.
Шанаваць тады ў радасці, ў гары
Будзем мову сваю – кожны час.

Беларусы – я сэрцам між вамі,
І заўсёды гатоў шанаваць
Край дзяцінства свайго той выда? тны.
Але зараз гайда? святкаваць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзень незалежнасці - Алег Колібаба