Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хай заўжды будзе так

Нейк у рукі ўзяў гітару,
Не забуду я ніяк,
Як ты мне тады сказала:
“Хай заўжды будзе так!”

З таго часу я з гітарай
Не растануся ніяк,
Твае словы як наказ мне –
Хай заўжды будзе так.

Калі ў сэрцы горкі смутак,
Выйсця не знайсці ніяк, –
За гітару я бяруся,
І заўжды будзе так.

У якіх краях ня быў бы,
Пад які б не трапіў знак, –
Выратоўвае гітара,
І заўжды будзе так.

Калі вершы прагнуць нотаў,
Калі з сэрцам струны ў такт,
Бачу я твой светлы вобраз…
Хай заўжды будзе так!

(надр. часопіс “Першацвет”, №3 (сакавік), 1994 г., стар. 60)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хай заўжды будзе так - Алег Грушэцкі