Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вось і вечар настаў

Вось і вечар настаў,
Яшчэ адзін дзень прайшоў.
Ціха у цемру начы
Сённяшні дзень сышоў.

Белу адзёжу сваю
Зняў, да ранку схаваў,
А цёмну накідку начы
На плечы свае паклаў.

Вогнішча ціха гарыць,
Іскры кідае ў ноч;
Светам сваім нам зіхціць,
Промнямі рэжучы ноч.

Пяшчотнай свёй цяплынёй
Сагрэла вогнішча нас,
Напоўніла нас дабрынёй,
Ды ў небе кружыць свой вальс.

Праз ноч на яго ты глядзіш,
Ўспамінаючы сённяшні дзень.
У думках-ўспамінах сядзіш,
На землю кідаеш цень.

Ці ўсё ты за дзень дарабіў,
Каб сесць ля агню, адпачнуць.
Ці шмат добрых спраў зрабіў,
Каб з чыстай душою заснуць.

25.07.1993

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вось і вечар настаў - Алег Грушэцкі