Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыгажэйжая за кветкі

Няма ніводнай кветкі на зямлі,
Якая б параўналася з тваёю прыгажосцю;
Такія на зямлі яшчэ не зацвілі,
Іх ня было, не існавала ніаднойсці.

Не параўнаецца пах ружы веснавой
З тваім духмяным пахам скуры,
Не параўнаць яе са стройнасцю тваёй,
І з дзіўнай красатой тваёй натуры.

Лілея, што калышацца ў вадзе,
Нездольна твару быць твайго бялейшай.
Не знойдзеш кветкі ні адной нідзе,
Якая б варта быць цябе мілейшай.

Валошкі сінь ня можа быць ярчэй
Вачэй тваіх – блакітна дыяментнага адцення.
Твой вобраз больш дзівосней, прыгажэй,
Чым рысы архідэі – кветкі летуцення.

З чароўным локанам тваіх златых валос
Не можна ў свеце параўнаць ніштосьці.
І пышны веснавы букет мімоз
Не можа мець ні твой задор, ні весялосці.

З тваёю чыстаю, дзявочаю пяшчотай
Пралеска сціплая не можа параўнацца.
І нават ў час, ахоплены самотай,
Адной табою мару любавацца.

Не параўнаць ніводнай кветкі на зямлі
З тваёю незямною прыгажосцю.
Такія на зямлі пакуль што не цвілі,
Нідзе, ніколі, не аднойсці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прыгажэйжая за кветкі - Алег Грушэцкі