Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Новых змен!

Замест цяпла – зялёнае шкло,
Замест агню – дым,
З сеткі каляндару выхаплен дзень.
Чырвонае сонца спаліць святло,
Дзень дагарыць з ім,
На згараючы горад падае цень.

Новых змен! – сэрцы нашы крычаць.
Новых змен! – вочы нашы гараць.
У нашым смехе і ў нашых слязах,
І ў пульсацыі вен:
“Новых змен!
Чакаем мы новых змен!”

Электрычная лямпа працягне наш дзень,
І каробка запалак пуста,
Але сіняю кветкай на кухне гарыць газ.
Цыгарэты ў руках, гарбаты глыток – гэта схема праста,
І больш няма анічога, ўсё знаходзіцца ў нас.

Новых змен! – сэрцы нашы крычаць.
Новых змен! – вочы нашы гараць.
У нашым смехе і ў нашых слязах,
І ў пульсацыі вен:
“Новых змен!
Чакаем мы новых змен!”

Мы не можам хваліцца мудрасцю слоў
І вумелымі жэстамі рук,
Нам ня трэба ўсё гэта, каб сяброў разумець.
Цыгарэты ў руках, гарбаты глыток – так замыкаецца круг,
І раптоўна становіцца страшна нешта змяняць.

Новых змен! – сэрцы нашы крычаць.
Новых змен! – вочы нашы гараць.
У нашым смехе і ў нашых слязах,
І ў пульсацыі вен:
“Новых змен!
Чакаем мы новых змен!”

Пераклад песні Віктара Цоя
ліпень, 2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Новых змен! - Алег Грушэцкі