Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бацькам

Прыхіліцца да матулі
Мне б хацелася у сэрцы…
І ля бацькі, як у дзяцінстве,
Зноў я мару атагрэцца…

Але не, гады, як птушкі,
Праляцелі над жыццямі,
І я стала звыш дарослай,
Каб дзяліцца пачуццямі…

Толькі суму поўна сэрца,
І бяссоннымі начамі
Я вяртаюся ў маленства
Разам з мокрымі вачамі.

Пазваню:
– Здароў?
– Здаровы…
А мне, як было, трывожна…
Мала веры ў тыя словы,
Што, як раптам заняможа?..

Што, як раптам іх не стане?..
Смутак сцісківае сэрца…
І лячу я на спатканне
Прытуліцца ды сагрэцца…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бацькам - Ала Высоцкая