Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першакласніца



Аб школе марыла даўно-

З гадочкаў чатырох, пяці.

У школьнай форме раніцай

З букетам у светлы клас прыйсці!

Я – першакласніца і вось

Мая настаўніца, сябры.

Вучусь чытаць, пісаць, лічыць,

Гуляем разам у двары.

Мне так цікава вывучаць

Усё пра звяроў і пра людзей.

І колькі розных на зямлі

Цудоўных адбылось падзей.

Я – вучаніца! Рада я,

Што буду розум набываць.

Старанна я за крокам крок

Вялікі свет свой пазнаваць.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Першакласніца - Ала Маркевіч