Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зашапчы гэты боль, дождж лістоты

Зашапчы гэты боль, дождж лістоты.
Залаты лівень, лівень барвяны.
У травы познія падаюць ноты
Музыкі невяртання.

Невяртанне без слова, пагляду,
Проста так – не вярнуся аднойчы.
А на памяць – святло зарападу
I халодныя восені вочы.

Зашапчы гэты боль, дождж лістоты,
Ноччу ззяблай, парою світання.
У далонях барвяныя ноты
Цішыні невяртання.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зашапчы гэты боль, дождж лістоты - Ала Канапелька