Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Я не магу не сніцца Вам

Я не магу не сніцца Вам,
Калі іду ў начное поле,
Дзе лёс глядзіць вачыма болю…
Я не магу не сніцца Вам.

He разбуджу, не патрывожу –
У час няўмольных зорных драм
Саснюся ціхім бэзам Вам…
He разбуджу, не патрывожу.

I будзе ластаўка спяваць
Аб невяртанні і вяртанні.
Сплыве туман, і сонца ўстане.
Так, будзе ластаўка спяваць.

Той сон згадайце на світанні.
Нялёгка вобраз узнавіць,
Ірвецца памяць, быццам ніць…
Той сон згадайце на світанні.

Я не магу не сніцца Вам.
Мой боль навек неадбалелы.
Расстайны май – як вэлюм белы…
Я не магу не сніцца Вам.

Верш Я не магу не сніцца Вам