Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я скамарох сама сабе

Я скамарох сама сабе
і паднімаю ўверх настрой.
Калі душа плыве ў журбе,
не проста захаваць спакой.

Ды й хвалявацца нам дарма,
ў ружовых акулярах свет,
и месца для нягод няма,
як ў покер ні згуляў сусед.

Мая ўсмешка – верны шчыт
а вера – меч, што проста б’е
такое крэда па жыцці –
душой не знікнуць у журбе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я скамарох сама сабе - Ал Ті