Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ну вось стаю з працягнутай рукою

Ну вось стаю з працягнутай рукою
з рахунку збіўся, ловячы каменні,
ляцяць яны няспынна прада мною.
бязладна ў нашым свеце ад стварэння

А я ўзіраюся трывожна ў твары
я памятаю, дзе я іх сустрэў
ледзь цепліцца слабеючая мара
што белы камень з’явіцца ў руцэ

Ды толькі чорным горам у далоні
мой розум у страху горка апячэ
бо жыў я доўга вольна, не ў загоне!
і верыў, жыцце годнае цячэ

Дабро рабіў шматлікім і шматліка
чаму ж тады? няма святла ў прасвет
што ж на судзе так чарната вяліка
і безнадзейны, безатказны свет

І вось апошні камень хтосьці кінуў.
сціскаючы далонь, ледзь не крычу
і ён апошні, ўніз мяне нізрынуў
я ў прорву жаху, чорную, лячу

Ачуўся потны, млявы, калачуся
якое шчасцье, што жывы пакуль,
яшчэ паспею, вельмі спадзяюся,
з’явіцца з белым я на суд адсюль…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ну вось стаю з працягнутай рукою - Ал Ті