Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Малітва сутоння

Вячэрні акт, сваёю прахалодай
згарнуўшы сцэну дзённых спраў у кроў,
спектакль тысячны даваў з нагоды
такога захаплення дзівакоў.

Я стомленасць змываю абмываннем
так развітаўшыся з гарачым днём
з адвечным неадказанным пытаннем
мне раніцай паўстане акаём

Кароткая гадзіна, каб маліцца,
крануцца моўчкі таінства ўва мне,
і сціпла прад Стваральнікам схіліцца
ў пранізліва звінячай цішыні

І перад Ім, прад тым хто многа Вышай
пыхліва-прагных, прымітыўных нас
ачысціць душу, стаўшыся чуць бліжай,
без шалупіння адпраўляць галас

Цямнее хутка свет сярод малітвы,
змярканні гэты веды мне далі:
жыццё кароткае, для духу бітвы,
увесь час трэба быць нам на зямлі

І растварыўшы ўшчэнт заслону часу,
гадзіны тыя ў глыбіню плывуць,
асветліўшы мне думкі толькі зараз,
што тут для вечнасці пакутую-жыву…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Малітва сутоння - Ал Ті