Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ізноў патрапіў пад летні дождж

А неба па квадратах,
хвастала як з вядра,
страляла аўтаматам
разрэджанага шкла.
Іржала звонка лета,
Ў асфальт стучэў гарох,
і сонца зрэдзьчас светла
Смяялася скрозь змрок.
А цемрадзь знікла ўлева,
святлом з’явіўся мір,
такая вось залева,
вар’яцкі бамбардзір…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ізноў патрапіў пад летні дождж - Ал Ті