Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шпакоўня

Мы дома шпакоўню зробім!
дакладней, ты зробіш сам.
я буду яе размалёўваць,
каб ярка было шпакам.

Павесім яе на дрэве,
якое пасадзіш ты,
і будзем чакаць сустрэчы,
пакуль прыляцяць шпакі.

І будзе так доўга-доўга
шпакоўня у нас вісець.
мы з птушак суседзей знойдзем,
і з імі мы будзем пець.

І спевы для Таты, Бога
ляцець будуць удалячынь.
мы разам шпакоўню зробім.
і будзем шчасліва жыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шпакоўня - Аксана Стрыжыч