Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Не ідзі

Не ідзі нікуды,
Не ідзі…
Ад таго, што ты са мной –
Так цёпла.
Так утульна
Проста ўдваіх…
Так прыемна…
Так прыгожа…
Не ідзі, не пакідай мяне…
Дай паслухаць мне тваё дыханне.
Будзь са мной.
Не толькі ноччу ў сне…
Будзь, прашу…
Не пакідай мяне…

Верш Не ідзі - Аксана Стрыжыч