Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З рукі ўзлятаюць

Вадзіму

З рукі ўзлятаюць пальцы,
нібы птушкі.
Твае – з маёй,
ну а мае – з тваёй.

Твае – у вырай,
за мяжу імкнуцца,
маім –
і ў скутай зімнасці Айчыны
заўсёды ўтульна…
І што ў табе
ад імені твайго –
ляцець ад зім,
ці рыфмаваць з Радзімай?
І што ў табе
ад імені майго? —
Яно –
ад першай літары
з Айчынай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш З рукі ўзлятаюць - Аксана Спрынчан