Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я – НАРОДЖАНА ЧАЛАВЕКАМ

Калі б я была птушкай народжана,
Любавацца зямлёй кожны дзень,
Я б у палёце жадала нязмушана,
Рассыпая па ёй сваю цень.

Калі б я была рыбай народжана,
Таямнiцы пазнала б глыбiн,
Я, блакiтнай вадою акружана
Ад Камчаткі i да Філіпін.

Але я, чалавекам народжана,
I вядома ж, я тым ганарусь!
Што свабодна жыву, не палохана,
У краiне сваёй – Беларусь!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я – НАРОДЖАНА ЧАЛАВЕКАМ - Аксана Сінкевіч