Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пiнск – жамчужына Палесся!

Пінск, вядома, – жамчужына Палесся!
Старадаўні, любімы, горад ты мой.
I межы твае – лясныя ўзлесся –
Каштоўнай аправай служаць сабой.

Старажытныя вуліцы, паркі, будынкi,
Цябе ўпрыгожваюць запаветна!
Ліхтарныя слупы як быццам радзімкі,
Па вуліцах ноччу гараць адпаведна.

Тваёй прыгажосьцю Пінчукі ганарацца.
З нараджэння ў маім ты сэрцы жывеш,
Твайму дойлідству не перастану здзіўляцца,
Гісторыю продкаў ў сабе ты нясеш.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пiнск – жамчужына Палесся! - Аксана Сінкевіч