Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Холад

Палае золкае паветра –
Гараць асеннія кусты,
Чырвона-цёмныя лісты,
Сарваныя пякучым ветрам,

Ляцяць: на чорныя карэнні,
Праз ярка-жоўтую зару,
У парудзелую траву,
На дол, на вострыя каменні…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Холад - Адам Глобус