Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сталіца

Мне падабаецца: мікрараён –
Жалезны дух у канструктыўным целе,
Дзіцячы пляц і школьны стадыён…
Мне падабаюцца шурпатыя панелі.

Люблю метро, асветлены вагон
I колы, што на грукат захварэлі.
Люблю, калі састаў бярэ разгон
У доўгім, як працоўны дзень, тунэлі.

Мне да душы падмуркі ў катлаване,
Абмазаныя ў чорную смалу.
Мне да душы ісці па рыштаваннях

На самы найвышэйшы дах. Люблю
Убачыць на дарожным скрыжаванні
Рассыпаную з кузава зямлю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сталіца - Адам Глобус