Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рэгіна

У маёй суседкі
Вырасла на столі
Залатая кветка
Дый згубіла колер.

Абмінулі Рэню
Хлопцы-кавалеры, –
Кветкавы карэнні
Леглі на шпалеры,

Пацяжэлі цені,
Расплыліся вокны,
Разышліся сцены
Ў чарнаце глыбокай…

Мільганула зорка
У жалобнай слоце.
Уздыхнула горка
Дзеўчына ў самоце.

He тужы, Рэгіна,
Знойдзецца каханне, –
Чорная вяргіня
Залатою стане.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Рэгіна - Адам Глобус